6 траўня 2024, панядзелак, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Іран уяўляе пагрозу ўсёй Еўропе

1
Ангела Меркель: Іран уяўляе пагрозу ўсёй Еўропе

Канцлер Германіі Ангела Меркель назвала Іран крыніцай патэнцыяльнай пагрозы для краін Еўропы.

Яна выказала надзею на тое, што небяспеку ўдасца нейтралізаваць па выніках перамоваў з удзелам шасцёркі вялікіх дзяржаў, паведамляе РІА "Новости" у аўторак, 25 лютага.

На прэс-канферэнцыі ў Іерусаліме Ангела Меркель не падтрымала заклік прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху дамагацца ад Ірана поўнай адмовы ад самастойнай вытворчасці ядзернага паліва і дэмантажу адпаведных магутнасцяў.

"Мы бачым пагрозу не толькі Ізраілю, але і ўсёй Еўропе", - сказала Меркель, чыя краіна ўдзельнічае ў дыялогу з Іранам аб урэгуляванні ядзернай праблемы.

Ізраільскія ўлады засталіся незадаволеныя прамежкавымі жэнеўскімі дамоўленасцямі "вялікіх дзяржаў" з Іранам, які захаваў права на самастойнае ўзбагачэнне ўрану пры некаторым паслабленні знешняга ціску, і дамагаюцца цяпер узмацнення жорсткасці параметраў канчатковай здзелкі.

На сумеснай прэс-канферэнцыі з Меркель Нетаньяху зноў назваў лістападаўскія пагадненні "памылкай".

"Я веру ў нулявое ўзбагачэнне (урану), нулявы лік цэнтрыфуг і нулявую колькасць плутонію ў Іране", - заявіў прэм'ер Ізраіля.

Улады Ізраіля не раз казалі, што не лічаць сябе звязанымі жэнеўскай здзелкай вялікіх дзяржаў з Іранам і гатовыя прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння ўласнай бяспекі аж да ўжывання ваеннай сілы.

"Відавочна, што ёсць разыходжанні ў меркаваннях адносна гэтых перамоваў і іх мэтазгоднасці. Мы абмежавалі аб'ёмы ўзбагачэння ўрану, але яно працягваецца і, я думаю, не перашкодзіць нам дамагчыся поспеху... Мы можам чакаць стварэння пэўных механізмаў, якія б гарантавалі, што ў найбліжэйшай будучыні Іран не здабудзе ваенна-ядзерны патэнцыял", - пракаментавала Меркель адрозненні ў падыходах да іранскай праблематыцы.

Фота: AFP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках