7 траўня 2024, aўторак, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтр Севастопаля прыгналі расейскі БТР

5
У цэнтр Севастопаля прыгналі расейскі БТР

На плошчы Нахімава ў цэнтры Севастопаля відавочцы заўважылі бронетранспарцёр.

Ён праехаў па вуліцы Леніна і заехаў у двор культурна-дзелавога цэнтра Дом Масквы, пішуць «Севастопольские новости».

Ваенную тэхніку прыгналі для ўзмацнення аховы аб'ектаў Чарнаморскага флоту Расеі, у прыватнасці, будаўнічага ўпраўлення, якое размяшчаецца на плошчы Нахімава. На днях на ўездзе ў Севастопаль таксама былі заўважаныя супрацьтанкавыя вожыкі.

Крыніца, блізкая да кіраўніцтва Чарнаморскага Флота, пацвердзіла карэспандэнту мясцовага сайта ForPost, што «сапраўды, адбываюцца перамяшчэнні асобнай тэхнікі ў рамках антытэрарыстычных мерапрыемстваў для ўзмацнення абароны аб'ектаў РФ».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках