7 траўня 2024, aўторак, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума ўзмоцніць жорсткасць закону аб «замежных агентах» у СМІ

Дзярждума ўзмоцніць жорсткасць закону аб «замежных агентах» у СМІ

Аўтары законапраекта аб распаўсюдзе статусу «замежнага агента» на СМІ падрыхтавалі новую версію дакумента.

Пра гэта 25 лютага паведамляе агенцтва «Росбалт».

Са слоў аднаго з укладальнікаў законапраекта, дэпутата ад фракцыі «Адзіная Расея» Яўгена Фёдарава, цяпер залічваць да «замежных агентаў» плануецца ўсе сродкі масавай інфармацыі, сума замежнага фінансавання якіх перасягае 25 адсоткаў усяго бюджэту выдання. Раней прапаноўвалася надаць статус «агента» толькі СМІ з дзеллю замежнага капіталу больш за 50 адсоткаў.

Як адзначыў Фёдараў, новая версія была накіраваная ва ўрад для атрымання экспэртных высноў. Унясенне законапраекта ў Думу чакаецца не раней канца сакавіка.

Ідэя абавязаць усе СМІ, якія атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, паказваць сябе ў якасці «замежнага агента» абмяркоўваецца ў Думе з лета 2012 года. Гэтая ідэя ўзнікла ў парламенце неўзабаве пасля таго, як у якасці «агентаў» абавязалі рэгістравацца некамерцыйныя арганізацыі (НКА) з замежным удзелам, піша Lenta.ru.

Яшчэ тады законапраект выклікаў негатыўную рэакцыю з боку журналісцкай супольнасці і праваабарончых арганізацый. Прэзідэнцкая рада у правах чалавека назвала дакумент «супярэчлівы Канстытуцыі Расеі». Ідэю раскрытыкавалі і ў Крамлі: адзін з супрацоўнікаў адміністрацыі прэзідэнта Расеі назваў дакумент «поўнай лухтой».

Зноў пачаць абмеркаванне дакумента дэпутаты пастанавілі пасля масавых акцый пратэсту на Украіне. Яўген Фёдараў, у прыватнасці, заявіў, што менавіта журналісты, якія працуюць на грошы замежных СМІ «справакавалі ў краіне грамадзянскую вайну».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках