7 траўня 2024, aўторак, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч скраў першую ўкраінскую друкаваную кнігу

8

Сёння ноччу байцы Самаабароны, "Правага Сектара" і актывісты Аўтамайдану знайшлі сховішча каштоўных кніг у рэзідэнцыі Межыгор'і.

Пра гэта паведамляе журналіст Зміцер Гнап.

"Убачанае проста ўзрушыла. Януковіч прымудрыўся выкрасці славутасці ўкраінскай пісьменнасці. І кінуў старажытную бібліятэку, ратуючыся ад гневу людзей", - піша Гнап.

У прыватнасці, сярод многіх старажытных кніг быў знойдзены "Апостал" Івана Фёдарава. Гэта першая ўкраінская кніга. З яе пачалося айчыннае кнігадрукаванне, паведамляе УНІАН.

"Выкрасці "Апостал" - усё роўна, што скрасці Сафійскі сабор", - сцвярджае журналіст.

Тое, што гэта арыгінал, пацвярджаецца навуковай даведкай Музея кнігі і кнігадрукавання Украіны, падпісанай намеснікам дырэктара Л. Хаўхаю.

Таксама, сярод помнікаў украінскага кнігадрукавання ў Межыгор'і ляжаць "Мінея агульная" І. Гізела 1680-га года, "Апостал" Г. Слёзкі 1654-га года, Евангелле 1704-га года, і іншыя неацэнныя скарбы ўкраінскай пісьменнасці. Усе з адпаведнымі навуковымі высновамі аб арыгінальнасці.

Гэтыя кнігі павінны былі знаходзіцца ў сховішчах дзяржаўных музеяў.

"На сёння кіеўскія выданні з'яўляюцца рэдкасцю, яны перажылі войны, цэнзурныя пераследы, стыхійныя бедствы. Буйныя пажары 1772-га і 1849-га гадоў, якія знішчылі Лаўрскую бібліятэку", - гаворыцца ў адной з экспэртных высноў.

Беларус Іван Фёдараў традыцыйна ўважаецца за "першага рускага кнігадрукара". Ён выдаў першую дакладна датаваную друкаваную кнігу ("Апостал") на тэрыторыі Маскоўскага царства. Пасля выгнання з Масквы Іван Фёдараў працаваў у Львове. Менавіта ў гэтым горадзе ён выдаў першую друкаваную кнігу на ўкраінскай мове.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках