6 траўня 2024, панядзелак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі, якія зрабілі Майдан

25

Хто яны - героі ўкраінскай рэвалюцыі?

У фотапраекта Валянціны Пічыні аб кіеўскіх майданаўцах на NBC News вы ўбачыце звычайных людзей: прадаўцоў, ахоўнікаў і школьных настаўнікаў, якія кінулі ўсё і адправіліся на Еўрамайдан дзеля надзеі на светлую будучыню.

1. Гэты мужчына ўбачыў праз тэлевізар сюжэты пра пратэсты і наважыў адправіцца ў Кіеў, каб узяць у іх удзел. Дагэтуль ён працаваў будаўніком у Львоўскай вобласці, а цяпер патрулюе кіеўскі Майдан.

2. Дэманстрант прымярае газ-маску. Майданаўцам дапамагаюць самыя розныя людзі, ахвяруючы харчы, цёплыя рэчы, старое вайсковае адзенне, амуніцыю, сродкі абароны ды іншыя патрэбныя рэчы.

3. Тройца з майданаўской каманды «Мядзведзі». Гэтыя прафесійныя ахоўнікі трэнуюць іншых пратэстоўцаў, навучаючы іх тактыцы, патрэбнай для ўдзелу ў партызанскім канфлікце. Яны падтрымліваюць дэманстрантаў з самага пачатку супрацьстаяння з уладай.

4. Яшчэ адзін будаўнік. Ён прызнаўся аўтару праекта, што за апошнія некалькі месяцаў рэгулярна недасыпае. Падчас наймацнейшых сутычак з прадстаўнікамі правапарадку патруляваў барыкады, прылеглыя да вуліцы Грушэўскага.

5. Гэты маладзён - будаўнік з невялікага паселішча на Валыні, заходняга рэгіёну Украіны.

6. Хлопец нясе кветкі і торт, каб адсвяткаваць дзень нараджэння сяброўкі на Майдане. У роднай Вінніцы ён працаваў прадаўцом у супермаркеце. А цяпер ён змагар за свабоду.

7. Святар Украінскай Праваслаўнай Царквы з кіеўскага храма Святога Мікалая. Ён далучыўся да пратэстаў, як толькі пачуў пра іх, і быў уражаны колькасцю людзей, што прыйшлі на Майдан, каб змагацца за свабоду.

8. Пенсіянер з Заходняй Украіны. Працягвае барацьбу свайго бацькі, які скончыў свае дні ў Сібіры, куды яго саслалі на 22 гады за тое, што ён змагаўся за незалежнасць Украіны. Цяпер ягоны сын змагаецца за свабоду для наступных пакаленняў. На ім - бронекамізэлька з «варожага» пляча.

9. Прадавачка супермаркета з Сумаў. Прызнаецца, што была ўзрушаная, калі ўпершыню патрапіла на Майдан і ўбачыла, наколькі арганізаваныя пратэстоўцы, усё тут уладкавана, як у вайсковым лагеры. Яна сказала, што гатовая памерці за сваю краіну, калі гэта спатрэбіцца.

10. Ветэран вайны ў Афганістане. Ён прыбыў у Кіеў, каб навучыць дэманстрантаў самаабароне, і цяпер працуе на Майдане з групай былых вайскоўцаў.

11. Былы школьны настаўнік у Доме Прафзвязаў - штабе Еўрамайдана. Прызнаецца, што быў уражаны той жорсткасцю, якую выявіў «Беркут» пры спробах разгону пратэстоўцаў.

12. 20-гадовы чыгуначны рабочы з Чаркаскай вобласці здзівіўся ўласнай смеласці падчас вулічных баёў.

13. Львовец патрулюе вуліцы побач са стадыёнам «Дынама», дзе прайшло нямала жорсткіх сутычак паміж дэманстрантамі і ўрадавымі сіламі. У звычайным жыцці ён працуе ў IT.

14. Жыхар Вінніцы, працуе ахоўнікам і прыбыў на Майдан ў самым пачатку пратэстаў. Ён быў перакананы, што мітынгоўцы перамогуць у сваёй барацьбе за свабоду.

15. Майданавец з Вінніцы на перадавой лініі на вуліцы Грушэўскага. У звычайным жыцці ён - мастак і фатограф. Сказаў, што яго палохае жорсткасць беспарадкаў і жывёльная нянавісць урадавых сіл.

16. Ветэран Афганістана сярод іншых трэнаваў і трэнуе майданаўцаў дзейснаму супрацьстаяння урадавым сілам.

17. Дзяўчына з правай фракцыі «Звяз Вікінгаў» да пачатку пратэстаў навучалася на факультэце гісторыі. Сама яна з Кіева і была гатовая змагацца да канца ў гэтай вайне за вольнасць, як украінцы рабілі гэта раней.

18. Мікалай - ураджэнец Крыму.

19. Гэты майданавец з Ільвова вучыцца на кухара і хоча пераехаць у Польшчу, каб скончыць навучанне. Ён падзяляе свае думкі аб свабодзе з тымі, хто прыйшоў на Майдан, каб вызваліць краіну ад карумпаванага ўрада.

20. Гэты юнак патруляваў перадавую лінію падчас непарадкаў на вуліцы Грушэўскага, дзе дэманстранты паставілі барыкады з шын, цэглы і снегу. Ён кажа, што для дэманстрантаў адзінае выйсце з гэтай сітуацыі - перамога.

21. Ветэран вайны ў Афганістане з Днепрапятроўска. Працаваў дырэктарам дзіцячай паліклінікі і як сумяшчальнік у ахоўным агенцтве.

Пераклад: bigpicture.ru

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках