7 траўня 2024, aўторак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць памежнікаў, якія не выпусцілі Януковіча, завялі справу

12
Супраць памежнікаў, якія не выпусцілі Януковіча, завялі справу

Кіраўскі РАУС горада Данецка распачаў крымінальную справу супраць памежнікаў, якія не выпусцілі самалёт былога прэзідэнта з Украіны.

Пра гэта "Обозревателю" паведамілі дакладныя крыніцы.

Нагадаем, што увечары 22 лютага памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Астахаў паведаміў, што яны не дазволілі чартарнаму рэйсу з Віктарам Януковічам на борце вылецець з Данецка.

Згодна з інфармацыяй, калі кантралёры прыбылі для ўкладання дакументаў, якія дазваляюць здзейсніць вылет самалёта, іх сустрэла група ўзброеных людзей, якія прапанавалі грошы за вылет без адпаведнай рэгістрацыі. Пасля таго, як памежнікі адмовіліся ад такога кроку, да самалёта пад'ехалі два браняваныя аўтамабілі, а з паветранага судна выйшаў Віктар Януковіч і пакінуў на адным з гэтых аўто тэрыторыю аэрапорта.

Куды збіраўся вылецець Януковіч - памежнікам невядома, бо рэйс не афармляўся.

Нагадаем, Вярхоўная Рада 22 лютага прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад пасады кіраўніка дзяржавы. За гэтую пастанову прагаласавалі 328 народных дэпутаты. Гэтай жа пастановай нардэпы прызначылі прэзідэнцкія выбары на 25 траўня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках