6 траўня 2024, панядзелак, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр ЖКГ прапанаваў падвысіць «камуналку»

153
Міністр ЖКГ прапанаваў падвысіць «камуналку»

Андрэй Шорац прапануе дадаць у жыроўку інвестыцыйную надбаўку.

З такой прапановай ён выступіў на пасяджэнні рабочай групы ў вывучэнні праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, паведамляе БелТА.

Паводле ягоных слоў, у планава-разліковы кошт за жыллёва-камунальныя паслугі трэба ўвесці інвестыцыйны складнік, у адваротным выпадку «на маштабнае абнаўленне асноўных сродкаў, на ўкараненне энэргаэфектыўнага абсталявання, на сур'ёзныя праекты з самавітымі капіталаўкладаннямі разлічваць не даводзіцца».

«Увядзенне інвестыцыйнага складніка ў планава-разліковы кошт дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў галіну, а значыць, знізіць бюджэтнае фінансаванне»<.i>, - растлумачыў Шорац.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках