7 траўня 2024, aўторак, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд вынес пастанову аб затрыманні Януковіча

29
Суд вынес пастанову аб затрыманні Януковіча

Экс-прэзідэнта Украіны падазраюць у масавых забойствах.

Пра гэта паведаміў 25 лютага выконваючы абавязкі генпракурора Украіны Алег Махніцкі, піша «Корреспондент».

«Абвешчанае падазрэнне былому прэзідэнту Віктару Януковічу. Яго абвясцілі ў вышук», - сказаў Махніцкі журналістам.

Ён удакладніў, што следства кваліфікуе дзеянні экс-кіраўніка дзяржавы паводле часткі першай артыкула 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства). Месца знаходжання Януковіча не ўстаноўленае.

Як вядома,днямі Віктар Януковіч заявіў, што не збіраецца з'язджаць з краіны і падаваць у адстаўку.

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужбы Украіны паведамілі, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явілася паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыме.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках