7 траўня 2024, aўторак, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скарбашукальнік знайшоў у Нямеччыне «скарбы Нібэлунгаў»

10
Скарбашукальнік знайшоў у Нямеччыне «скарбы Нібэлунгаў»

Навукоўцы пакуль не спяшаюцца рабіць канчатковыя высновы, але выяўленыя каштоўнасці ацанілі ў мільён еўраў.

Аўтарам сэнсацыі стаў аматар-скарбашукальнік, імя якога нямецкія СМІ не паведамляюць. Вядома толькі, што, блукаючы з мінашукальнікам па адным з лясоў у заходняй нямецкай зямлі Райнланд-Пфальц, ён знайшоў скарб, які, відавочна, пацвярджае легенду пра Нібэлунгаў і схаваных імі незлічоных скарбах. Зрэшты, навукоўцы, як зазвычай, не спяшаюцца рабіць высновы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Нібэлунгі былі прадстаўнікамі каралеўскай Бургундскай дынастыі, якая жыла ў Вормсе, на левым беразе Райна, у 5 стагоддзі нашай эры. Меркавалася, што яны валодалі незлічонымі багаццямі. Чуткі пра горы золата і срэбра нарадзілі мноства мітаў і легендаў. Прыкметнае месца сярод іх займае нямецкі эпас «Песня пра Нібэлунгаў», які ў сваю чаргу натхніў Рыхарда Вагнера на стварэнне цыкла «Пярсцёнак Нібэлунгаў» з чатырох опер.

Навукоўцы ацэньваюць срэбныя чары, брошкі ды іншыя аздобы з цырыманіяльнага адзення, а таксама маленькія статуі, якія ўпрыгожвалі, магчыма, трон, прыкладна, у 1 мільён еўраў.

«Часавыя даты (пачатак 5 стагоддзя) і геаграфія супадаюць з часам легенды пра Нібэлунгаў, - падае Independent словы Аксэля фон Бэрга, галоўнага археолага Райнланда-Пфальца. - Аднак мы пакуль не можам сцвярджаць, што гэта частка скарбаў Нібэлунгаў».

Скарб знойдзены ў ваколіцах мястэчка Рульцхайм, на поўдні зямлі Райнланд. Знойдзеныя рэчы належалі вельмі багатаму чалавеку, магчыма, знакамітаму вяльможу ці нават прынцу і відавочна былі закапаныя похапкам або самім уладальнікам, або разбойнікамі, якія выкралі іх.

Не выключана, што скарбашукальнік здаў не ўвесь скарб. Пракуратура цяпер правярае, ці не прадаў ён частку знаходак за мяжой.

Фота: Global Look Press

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках