6 траўня 2024, панядзелак, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук адказаў Жырыноўскаму

40
Вакарчук адказаў Жырыноўскаму

Фронтмэн украінскага гурта «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук адказаў на абвінавачванні ў нацыяналізме.

Іх выставілі на ягоны адрас некаторыя расейскія палітыкі, якія запатрабавалі забараніць выступы музыкі. Заяву з гэтай нагоды Святаслаў Вакарчук апублікаваў у сваім блогу.

«Каго вы ўважаеце за нацыяналіста? Калі таго, чый улюбёны пісьменнік Чэхаў - то я нацыяналіст. Калі таго, чыёй першай улюбёнай песняй была «Светит незнакомая звезда» - тады я таксама нацыяналіст. Калі таго, хто 5 гадоў сустракаўся з дзяўчынай габрэйскай крыві - то так, я нацыяналіст. Калі таго, хто спявае ў гурце, у якой два сербы і адзін напалову расеец, напалову татарын - то так, я, вядома, нацыяналіст. Калі таго, хто любіць Санкт-Пецярбург як свой родны горад, то я зноў жа нацыяналіст. Калі таго, у каго ў Маскве жывуць такія ж блізкія сябры, як і ў Кіеве, то я відавочны нацыяналіст», - напісаў Вакарчук, падаўшы і шэраг іншых абставінаў, улічваючы якія яго можна ўважаць за ўкраінскага нацыяналіста.

«Ну і яшчэ... Калі той, хто любіць сваю краіну, нацыяналіст, то я... Ну, Вы ж самі як думаеце? Хто я? І хто Вы?», - скончыў свой зварот музыка.

Нагадаем, раней расейскія дэпутаты Уладзімір Жырыноўскі і Віталій Мілонаў патрабавалі забараніць «Акіян Эльзы» і не пускаць Вакарчука ў Расею.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках