6 траўня 2024, панядзелак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты ўзвялі барыкады ў аэрапорце «Барыспаль»

7

У кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» актывісты Майдана пабудавалі барыкады з пакрышак і старых дошак.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-часопіс «Вести».

Маладыя людзі ў камуфляжы адсочваюць паток пасажыраў, каб не выпусціць са сталіцы Украіны прадстаўнікоў былой улады, якіх уключылі «чорны спіс». Іх штаб размешчаны каля VIP-тэрмінала.

Па словах актывістаў, яны дзяжураць па 12 гадзін у дзень, аглядаюць аўтамабілі і багаж усіх, хто хоча пакінуць краіну. Таксама, па іх словах, у гэтым ім дапамагаюць супрацоўнікі аэрапорта, якія вылучылі аўтобус, каб актывісты Еўрамайдана маглі грэцца ў ім, прыносяць чай і ежу.

«Прыехаць сюды была наша ініцыятыва, - распавядае самаабаронавец Аляксандр Пойда. - Разумелі, што чыноўнікі пачнуць уцякаць. Стаім ужо пяты дзень, за гэты час не далі падняцца 42 чартарам - бачачы нас, чыноўнікі проста разварочваліся. Выязджаюць дыпламаты і сем'і дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў - у асноўным у Маскву. Некаторыя - у Манака і Бангкок».

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Пазней з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках