7 траўня 2024, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: Пуцін будзе помсціць за паражэнне ва Украіне

3
Гары Каспараў: Пуцін будзе помсціць за паражэнне ва Украіне

Галоўная задача новых уладаў Украіны - перашкодзіць расколу краіны.

"Уладзімір Пуцін ліквідаваў нават намёкі на апазіцыю. Ён знішчыў нармальныя каналы пераходу палітычнай улады. Гэта ўсё роўна што стварыць пустыню. Хто можа выжыць у пустыні? Толькі змеі і пацукі", - сказаў Гары Каспараў у інтэрв'ю El Mundo, адказваючы на пытанне пра будучыню Расеі пры цяперашнім прэзідэнце. "А якая будучыня Украіны?" - спытала журналістка.

"Украіна паспяхова прасунецца наперад, таму што ў гэтай краіне заўсёды была вельмі моцная апазіцыя", - сказаў Каспараў. Ён адзначыў, што Заходняя Украіна настроена праеўрапейску, і ўкраінскае грамадства праявіла гатоўнасць "заплаціць крывёю за сваю свабоду".

"Ці можа рэжым Пуціна скончыцца падобным чынам?" - спытала журналістка.

"Дакладна, што масавыя пратэсты маглі б азначаць крах Пуціна, але ў Расеі маніфестацыі заўсёды былі мірнымі. Баюся, што будучыня Расеі - гэта захаванне сённяшняй жорсткай дыктатуры, без рэальнай апазіцыі. На Украіне людзі прынялі рашэнне - вырашылі зблізіцца з ЕЗ", - адказаў палітык.

Каспараў падкрэсліў, што пуцінскі рэжым перашкаджае Майдану ў Расеі. Паводле яго слоў, быў "шанец на мірны Майдан ў 2011 годзе, але эліта здрадзіла ідэю". Калі на Украіне ўсе сілы аб'ядналіся, то ў Расеі мае месца значная раз'яднанасць, піша Inopressa.ru.

Актуальная задача Украіны - "перашкодзіць намерам Пуціна раскалоць краіну на часткі", мяркуе Каспараў. На яго думку, Пуцін хоча панавання не над усёй Украінай, а над некаторымі абласцямі. Каспараў заклікаў ЕЗ і ЗША "не гаварыць, а нешта зрабіць". "Гэта будуць не грашовыя выдаткі, а інвестыцыі" ва Украіну, заўважыў ён.

Каспараў не лічыць, што існуючыя нязгоды паміж часткамі Украіны прывядуць да распаду. "Але, вядома, пуцінскі рэжым распачне спробы".

Каспараў не верыць у магчымасць інтэрвенцыі на Украіне, але заўважае: "Пуцін будзе помсціць і за паразу ў бітве за Украіну. Ён павінен нешта паказаць расейцам у якасці трафея". На думку Каспарава, гэта будзе Севастопаль. "Прайграць бітву за Украіну - гэта знішчыць міф Пуціна", - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках