6 траўня 2024, панядзелак, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянская жонка Януковіча працавала ў яго афіцыянткай

16
Грамадзянская жонка Януковіча працавала ў яго афіцыянткай

Пра гэта распавёў былы муж Любові Паляжай.

У рэзідэнцыі Віктара Януковіча ў Межыгор'і ёсць шмат яе фатаграфій з маленькай дачкой Марыяй. Таксама паводле знойдзеных дакументаў стала вядома, што яна ўзначальвала Усеўкраінскі дабрачынны фонд «Дарога будучыні», які мае дзесяткі мільёнаў даляраў пералічэнняў, паведамляе «Свiт24».

Журналістам удалося звязацца з першым мужам Любові Ягорам. Ён распавёў, што яго жонка працавала ў Януковіча афіцыянткай, а пазнаёмілася з ім яшчэ ў 2002 годзе. Сваю дачку Ягор не бачыў з чэрвеня.

«У апошні раз прыязджаў павіншаваць яе з днём народзінаў, потым у жніўні, на мае імяніны, яна мне тэлефанавала. І ўсё. Перастала адказваць на званкі і паведамленні ў інтэрнэце. Але я і не здзівіўся - такое ўжо бывала. Ёй забаранялі мець зносіны са мной цэлых паўтара года - у 2010-2011», - распавёў ён.

Паводле яго слоў, яны з Любоўю разам пераехалі жыць у Кіеў пасля таго, як жонцы прапанавалі працу ў Межыгор'і.

«Паклікалі працаваць афіцыянткай. Гэта было ў 2003 годзе. А ў 2006-м мы рассталіся. Скажам так: не сышліся характарамі. Не лічачы перыядаў забароны на зносіны, я ездзіў на сустрэчы да дачкі кожны месяц. Вядома, у Межыгор'е мяне не пускалі. Яе прывозілі да «Макдональдса» на Абалоні. Мы каталіся на каруселях, бывалі ў аквапарку. За намі ў аддаленні хадзілі ахоўнік і кіроўца», - уздыхае Ягор.

Дзе зараз знаходзіцца яго дачка, ён не ведае.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках