6 траўня 2024, панядзелак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума Расеі разгледзіць пытанне аб грамадзянстве для ўкраінцаў

49
Дзярждума Расеі разгледзіць пытанне аб грамадзянстве для ўкраінцаў

Пасяджэнне можа прайсці ў бліжэйшыя дні ў закрытым рэжыме.

Пра гэта сёння сказаў старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі, выступаючы ў ніжняй палаце расейскага парламента па выніках паездкі ў Крым, перадае УНІАН.

«Мы павінны вельмі выразна, дэталёва, выверана падысці да любога механізму па грамадзянстве і абмяркоўваць гэта, безумоўна, у закрытым рэжыме. Думаю праз некалькі дзён наш камітэт разам з усімі фракцыямі ў Дзярждуме, з якімі мы вядзем дэталёвыя кансультацыі, зможа прапанаваць палаце рацыянальны падыход з гэтай нагоды, пасля папярэдняга разгляду кіраўніцтвам краіны ў фармаце Савета бяспекі», - сказаў Слуцкі.

Паводле яго слоў, Дзярждума не павiнна спяшацца і паспешліва абмяркоўваць пакуль не гатовыя законапраекты. Пры гэтым ён падкрэсліў, што закон павінен без нейкіх раздзяляльных ліній распаўсюджвацца на ўсіх без выключэння жыхароў Украіны.

Як сказаў Слуцкі, Расея абавязаная патрымаць «братэрскі народ», пры гэтым не «агаляць» Украіну і пакідаць яе без рускамоўнага насельніцтва.

Ён заявіў, што на гэтай тэрыторыі стагоддзямі жылі рускія і рускамоўныя, і змяненне такога становішча будзе «на руку» геапалітычнай лініі, якую «праз Кіеў праводзяць стратэгічныя сябры на Захадзе».

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Пазней з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках