7 траўня 2024, aўторак, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны жыхар Лагойскага раёна захапіў у закладнікі брата

3
П'яны жыхар Лагойскага раёна захапіў у закладнікі брата

П'яны жыхар Лагойскага раёна пад пагрозай выбуху і забойства патрабаваў гарэлку ў супрацоўнікаў МНС.

Пра гэта паведамілі БелТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менаблвыканкама.

Як растлумачылі ў міліцыі, жыхар вёскі Ізбішча 1979 года нараджэння ў пад'ездзе жылога дома, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, захапіў у закладнікі свайго брата 1975 года нараджэння. Мужчына пагражаў, што заб'е брата і падарве ў жылым доме газавы балон, калі супрацоўнікі МНС, якія прыбылі ў гэта месца па выкліку, не прынясуць яму бутэльку гарэлкі. Гэты чалавек быў затрыманы.

Пракуратурай раёна распачатая крымінальная справа па ч. 2 п.3 арт.291 (захоп закладніка) КК Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках