6 траўня 2024, панядзелак, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: як мяняліся барыкады Майдана за 100 дзён супрацьстаяння

1

Умацаванні мяняліся пяць разоў і «выраслі» ад метра да трох.

Барыкады - адзін з галоўных сімвалаў Майдана. Цяпер іх восем, і выглядаюць яны пераканаўча. Але такімі перашкоды былі не заўсёды. За час пратэстаў яны ўвесь час мяняліся - першапачаткова гэта былі невысокія ўмацаванні (каля метра) з лавачак і частак сумна вядомай елкі. Іх неэфектыўнасць была даказаная 11 снежня, калі сілавікі лёгка пераадольвалі перашкоды ў спробе зачысціць плошчу. На наступны дзень актывісты ўмацавалі перыметр Майдана мяшкамі са снегам, залітымі вадой, і барыкады выраслі да 3-х метраў. Але канструкцыя была недасканалая - з пацяпленнем яна пачала раставаць. Барыкады ўдасканалілі - іх узвялі з мяшкоў з пяском, пакрышак і калючага дроту, піша segodnya.ua.

Пакуль разбіраць умацаванні не будуць, а экс-камендант Дома прафсаюзаў Сцяпан Кубіў прапанаваў пакінуць частку для гісторыі. «Там будуць абразы людзей, якія загінулі», - заявіў камендант Майдана Андрэй Парубій.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках