6 траўня 2024, панядзелак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самалёта з расейскімі хакеістамі адмовіў рухавік

11
У самалёта з расейскімі хакеістамі адмовіў рухавік

У аэрапорце Астаны здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі лайнер Ту-134.

У самалёта авіякампаніі CenterSouth, які рухаўся з Караганды ў Перм, адмовіў рухавік.

На борце знаходзіліся 43 чалавекі, у тым ліку 31 прадстаўнік хакейнага клуба "Молат-Прыкам'е", паведаміў "РБК-Пермі" начальнік службы бяспекі ААТ "Міжнародны аэрапорт "Астана" Руслан Муканбаеў.

Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу, ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Пасажыры няспраўнага самалёта ўжо вылецелі рэгулярным рэйсам авіякампаніі "Эйр Астана" ў Маскву. У цяперашні час паветранае судна з няспраўным рухавіком праходзіць тэхнічны агляд, піша РБК.

"На двое сутак расцягнулася вяртанне "Молата" ў Перм з Караганды пасля заключнага матчу рэгулярнага чэмпіянату ВХЛ з ХК "Сарыарка". Наша каманда павінна была прыбыць дадому чартарным рэйсам, тым жа самалётам, што прыляцела ў Караганду з Орска. Але па тэхнічных прычынах вылет быў адкладзены", - паведаміў прадстаўнік прэс-службы ХК "Молат-Прыкам'е".

Нагадаем, 7 верасня 2011 года пад Яраслаўлем разбіўся самалёт Як-42, на борце якога знаходзіўся асноўны склад хакейнай каманды "Лакаматыў" (Яраслаўль). Двухразовы фіналіст кубка КХЛ ляцеў у сталіцу Беларусі, дзе павінен быў згуляць з менскім "Дынама" ў першай гульні новага сезона чэмпіянату.

У авіякатастрофе, якая адбылася пры ўзлёце самалёта, загінулі 43 чалавекі - гульцы, трэнеры і абслугоўваючы персанал клуба, а таксама лётны экіпаж. Выжыць удалося толькі бортінжынеру Аляксандру Сізову.

Фота: wikipedia

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках