6 траўня 2024, панядзелак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрабуе дабудаваць «Кемпінскі» да 1 траўня

24
Лукашэнка патрабуе дабудаваць «Кемпінскі» да 1 траўня

Будаўніцтва гасцініцы "Кемпінскі" ў Менску павінна быць завершана да 1 траўня.

Адпаведнае даручэнне ўтрымліваецца ва ўказе Лукашэнкі N86 ад 21 лютага, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Менскаму гарвыканкаму даручана прывесці інвестыцыйную дамову паміж сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Эліт Эстейт" і Рэспублікай Беларусь у адпаведнасць з падпісаным указам N86, піша "Інтэрфакс".

У адпаведнасці з дакументам, "заказчыку дазволена перадаваць у залог (іпатэку) нерухомую маёмасць, незавершаныя незакансерваваныя капітальныя будынкі, долі ў праве агульнай уласнасці на іх, iншую маёмасць, права арэнды прадастаўленага зямельнага ўчастка без унясення платы за права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка", якія ўваходзяць у склад комплексу.

Інвестару таксама падоўжаныя падатковыя льготы.

Нагадаем, працы па ўзвядзенні шматфункцыянальнага комплексу "Кемпінскі" ў межах пр. Незалежнасці - вул. Я.Купалы - ракі Свіслач, побач з будынкам Белдзяржцырка, былі пачатыя яшчэ ў 2009 годзе. Лукашэнка, адабраючы праект па будаўніцтве, заявіў: "Дамаўляемся, што да лістапада 2013 года ў нас будзе добры падарунак". Пры гэтым ён, звяртаючыся да кіраўніцтва Менгарвыканкама, даручыў уважліва паставіцца да рэалізацыі гэтага праекта, у тым ліку ў плане вывучэння вопыту будаўніцтва сучасных аб'ектаў. У 2010 годзе ўказам кіраўніка дзяржавы было дадзенае распараджэнне забяспечыць увод у эксплуатацыю першай чаргі комплексу (будынка гатэля) да 31 снежня 2013 года. Аднак у пазначаныя тэрміны не ўклаліся.

Каментуючы павольныя тэмпы будаўніцтва "Кемпінскі" на прэс-канферэнцыі ў лютым 2014 года, старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька заявіў, што многія крытыкі новабудоўлі не ведаюць "усіх механізмаў і падводных плыняў".

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках