6 траўня 2024, панядзелак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Афганская сотня Майдана» заняла базу «Беркута»

5
«Афганская сотня Майдана» заняла базу «Беркута»

Байцы былога «Беркута» працягваюць разгульваць са зброяй на волі.

Упаўнаважаны па кантролі над МУС Украіны Арсэн Авакаў учора, 25 лютага, падпісаў загад №144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі «Беркут».

Аднак толькі ў апошнія дні з базы кіеўскага «Беркута» ўцяклі больш за 30 байцоў з баявой зброяй, і іх не могуць знайсці.

Па словах Арсэна Авакава, сілавікі спалохаліся пачатку следства і пошуку тых, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады падчас супрацьстаяння з народам, піша uainfo.org.

Зараз базу сталічнага «Беркута» ўзяла пад кантроль «Афганская сотня Майдана». Афганцы пасяліліся на базе спецслужбаў, у спартзале. Яны будуць ахоўваць казармы і інтэрнаты ад магчымых правакацый, бо байцам і іх сем'ям нібыта пагражаюць.

«Суд павінен вызначыць, хто злачынец, хто выконваў злачынныя загады і хто павінен несці адказнасць», - адзначыў камандзір «афганскай сотні» Алег Міхнюк.

Акрамя таго, «афганцы» правядуць рэвізію зброі, якая знаходзіцца ў распараджэнні «беркутаўцаў». Па іх дадзеных, спецназаўцы пачалі пакідаць межы базы яшчэ месяц таму, пасля забойстваў на вуліцы Грушэўскага. Усяго за гэты час у самаволку адправіліся каля сотні чалавек.

Фота: УНИАН

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках