6 траўня 2024, панядзелак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Межыгор'я знік аўтамабіль за $2 мільёна

16
З Межыгор'я знік аўтамабіль за $2 мільёна

З гаража Януковіча знік унікальны аўтамабіль.

З гаража рэзідэнцыі Межыгор'е збеглага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, якая ў суботу была адкрытая для свабоднага ўваходу, прапаў рарытэтны аўтамабіль Horch 855 Special Roadster коштам 2 мільёна даляраў, паведамляе сайт Auto-consulting.

Машына, якая была ў Януковіча, была выпушчаная ў 1935 годзе і лічыцца самай рэдкай у гісторыі Horch і Audi. Такіх аўтамабіляў было выпушчана ўсяго сем штук у перыяд з 1935 па 1939 год. Больш за тое, да нашых дзён дажылі ўсяго тры экземпляра ва ўсім свеце, піша NEWSru.com.

Па тых часах Horch 855 Special Roadster лічыўся выбітным аўтамабілем прадстаўніцкага класа і каштаваў 22 тысячы рэйхсмарак. Ён абсталёўваўся 5-літровым 8-цыліндравым бензінавым рухавіком у 120 л.с. і мог разагнацца да 140 км/г. Менавіта на такім аўтамабілі ездзіла вышэйшае кіраўніцтва нацысцкай Германіі, у прыватнасці, рэйхсмаршал Герман Герынг.

Хоць на інфармацыйнай таблічцы ў гаражы Януковіча Horch 855 Special Roadster падпісаны як аўтамабіль 1935 года, эксперты сумняюцца ў гэтай даце. Справа ў тым што ў гэтым годзе аўтамабіль толькі прадставілі на аўтасалоне. А выпускалі ў 1936-1939 гадах, адзначае Auto-consulting са спасылкай на дадзеныя музея Audi. Таму альбо ў інфармацыйнай таблічцы памылка, альбо Януковіч дзесьці адшукаў самы першы Horch 855 і тады ў яго быў самы каштоўны экзэмпляр у свеце.

Украінская прэса мяркуе, што гэты аўтамабіль быў вельмі дарагі Януковічу, і таму, хутчэй за ўсё, ён быў своечасова схаваны, перш чым у гараж трапілі першыя журналісты.

Нагадаем, што сярод калекцыйных мадэляў аўто, якіх у Межыгор'і налічылі некалькі дзесяткаў, выяўленыя і іншыя рэтрааўто замежнай вытворчасці: BMW, Ford Hot Road 1934, Chevrolet Impala, Rolls-Royce 1950 і іншыя. Знайшлося месца і купэ прэміум-класа Bentley. Таксама ў гаражы маецца велізарная колькасць прадстаўнікоў савецкага аўтапрама - ЗіЛы, "Чайкі", "Волгі", поўная калекцыя ЛуАЗаў, ЗАЗы, ЗІСы.

А непадалёк ад Кіева, у Гастомелі, быў знойдзены ангар з аўтапаркам дарагіх VIP-аўто, якія належалі малодшаму сыну былога ўкраінскага прэзідэнта - Аляксандру. У знойдзенай калекцыі - Jaguar, Mercedes, Hummer, Range Rover, Rolls-Royce і іншыя мадэлі. Акрамя дарагіх машын, у гаражы былі знойдзеныя аўтамабільныя нумары.

Фота: globallookpress.com

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках