7 траўня 2024, aўторак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава - лепшая спартсменка Алімпіяды ў Сочы

3
Дар'я Домрачава - лепшая спартсменка Алімпіяды ў Сочы

Міжнародная арганізацыя спартыўных журналістаў (AIPS) назвала лепшых спартсменаў і спартсменак Алімпіяды ў Сочы.

Самым паспяховым спартсменам прызнаны нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален (два золата Гульняў-2014, 28 адсоткаў галасоў). Другое месца заняў расейскі шорт-трэкіст Віктар Ан (тры золата і адна бронза, 27% галасоў), трэцім стаў француз Мартэн Фуркад (два золата і адно срэбра, 12% галасоў), піша by.tribuna.com.

Сярод жанчын лепшай была прызнаная беларуская біятланістка Дар'я Домрачава, якая заваявала тры залатыя медалі на Алімпіядзе ў Сочы (45% галасоў). Другой стала славенская гарналыжніца Ціна Мазе (два золата, 21% галасоў), трэцяй - нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген (тры залатыя, 7% галасоў).

Самай лепшай камандай прызналі мужчынскую зборную Галандыі па канькабежным спорце (золата ў каманднай гонцы), паведамляе NRK.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках