6 траўня 2024, панядзелак, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнты Украіны: Расея наўпрост умешваецца ў палітычнае жыццё Крыма

10

Тры прэзідэнты Украіны - Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка - заяўляюць пра прамое ўмяшанне Расеі ў палітычнае жыццё Крыма.

«Расея, якая ўвесь час называла «ўмяшаннем» ва ўнутраныя справы Украіны спробы нашых міжнародных партнёраў урэгуляваць сітуацыю палітычным шляхам, зараз сама звярнулася да прамога ўмяшання ў палітычнае жыццё Крыма», - гаворыцца ў сумеснай заяве трох прэзідэнтаў, тэкст якой перадала агенцтву прэс-сакратар Юшчанкі Ірына Ваннікава, паведамляе «Інтэрфакс».

На думку прэзідэнтаў, палітыкі, якія прапануюць «гэтыя небяспечныя рэцэпты», у выпадку актывізацыі адпаведнай дзейнасці, павінны адчуць на сабе рэакцыю СБУ і Генпракуратуры Украіны на праявы сепаратызму.

«Любая прапагандысцкая кампанія, накіраваная на ўзмацненне гэтых настрояў, павінна таксама быць ацэненая праваахоўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны. Спекуляцыі аб парушэнні правоў рускамоўнага насельніцтва, распальванне варожасці паміж рэгіёнамі Украіны на падставе іх культурнай і гістарычнай разнастайнасці, прыніжэння ўкраінскай мовы і адкрытая непавага да дзяржаўных сімвалаў Украіны павінны атрымаць належную ацэнку», - падкрэсліваюць аўтары заявы.

Яны перакананыя: «Расея разам з Велікабрытаніяй і ЗША з'яўляюцца гарантамі суверэнітэту Украіны ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі. Заява Расеі аб выкананні ўсіх міжнародна-прававых абавязацельстваў перад Украінай незалежна ад канфігурацыі парламента і ўрада павінна быць пацверджаная адпаведнымі дзеяннямі расейскага боку, дэманстрацыяй павагі да рашэнняў украінскага народа і ўкраінскай улады, усведамленнем адказнасці ўсіх небяспечных наступстваў любых канфліктаў на этнічнай глебе».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках