7 траўня 2024, aўторак, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Баранавічаў байкатуюць «выбары»

11
Жыхары Баранавічаў байкатуюць «выбары»

Жыхары Баранавічаў адмаўляюцца браць удзел у мясцовых «выбарах».

Жыхары вуліцы Дамашэвіцкай і 3-га завулка Дамашэвіцкага адмаўляюцца браць удзел у «выбарах» 23 сакавіка. Гэта стала вядома з ліста кандыдата ў дэпутаты гарадскога і абласнога Саветаў Мікалая Чарнавуса, які ён накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію на імя Лідзіі Ярмошынай. Копію ліста актывіст накіраваў таксама старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыю Грамакоўскаму, піша ПЦ «Вясна».

Мікалай Чарнавус паведамляе, што яшчэ два гады таму вуліцу Дамашэвіцкую раскапалі так, што праехаць на машыне стала проста немагчыма. Кіроўцы вымушаныя пакідаць машыну ў бруду і шукаць трактар, каб выцягнуць уласны транспарт з ям. Асабліва цяжка прыходзіцца ў вячэрні і начны час, калі знайсці дапамогу практычна немагчыма. А жыхары вуліцы злуюцца, калі пацярпелыя турбуюць іх асабліва ўначы з мэтай атрымання тэрміновай дапамогі.

У сувязі з тым, што гарадскія ўлады спынілі добраўпарадкаванне вуліцы, паведамляе Мікалай Чарнавус у сваім лісце, жыхары вуліцы Дамашэвіцкай і 3-га завулка Дамашэвіцкага адмаўляюцца браць удзел у «выбарах» 23 сакавіка.

Мікалай Чарнавус паведаміў таксама, што ён ужо атрымаў электронны адказ з ЦВК за подпісам Мікалая Лазавіка, дзе паведамляецца, што яго заява накіраваная для разгляду ў Брэсцкі выканаўчы камітэт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках