7 траўня 2024, aўторак, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татары пад Вярхоўнай Радай Крыма скандуюць «Слава Украіне!»

23

У Крыме пад мясцовай Вярхоўнай Радай сабраўся мітынг крымскіх татараў, якія заяўляюць, што не дапусцяць адрыньвання аўтаноміі ад Украіны.

Пра гэта распавяла ў эфіры "Громадського ТВ" журналістка Эльвіна Сяітбулаева.

Паводле яе слоў, каля крымскай Вярхоўнай Рады сабралася два мітынгі: з аднаго боку крымскія татары і ўдзельнікі мясцовага Еўрамайдана, з другога - прыхільнікі ідэі далучэння Крыму да Расеі.

З абодвух бакоў стаіць па некалькі тысяч чалавек, якіх падзяляе кардон міліцыі, піша "Украинская правда".

На сваім выступленні на мітынгу кіраўнік Меджліса Рэфат Чубараў заявіў, што запланаваная на сераду сесія ВР Крыма можа дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне.

"Мы іх папярэдзілі, каб яны не прызначалі сесію. Давайце адзін за адным вырашаць пытанне. Не выбухайце сітуацыю ў Крыме. Таму што было зразумела, што сесію прызначаюць, каб распачаць дзеянні, для адрыву Крыма ад Украіны", - заявіў лідар крымскіх татараў.

"Мы папярэдзілі, што крымскія татары не дазволяць гэтага. Татары не дазволяць вырашаць без іх лёс гэтай зямлі", - заявіў Чубараў.

Паводле яго слоў, галоўным дэстабілізуючым фактарам у Крыме застаецца кіраўнік парламента Канстанцінаў.

"Канстанцінаў і дэпутаты павінны выступіць цяпер з запэўненнем, што ні цяпер, ні потым не будзе сесій, на якіх будзе ўздымацца пытанне аб статусе Крыма", - заклікаў Чубараў.

На мітынгу татары масава скандуюць "Украіна!", "Слава Украіне! - Героям слава!", "Банду гэць!".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках