6 траўня 2024, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Быхаўскі «вертыкальнік» прымушаў падначаленых рабіць прыпіскі

9
Быхаўскі «вертыкальнік» прымушаў падначаленых рабіць прыпіскі

Былы чыноўнік Быхаўскага райвыканкама загадваў старшыням калгасаў завышаць паказчыкі вытворчасці.

За перавышэнне паўнамоцтваў пракуратура Магілёўскай вобласці распачала справу супраць былога высокапастаўленага супрацоўніка Быхаўскага райвыканкама, паведаміла БелаПАН старшы памочнік абласнога пракурора Ала Кузняцова.

Ён стараўся здавацца лепш: скажаў дадзеныя дзяржаўнай статсправаздачнасці, хаваў недахопы і хібы ў сваёй працы, перабольшваў рэальнае становішча спраў у сельскагаспадарчай галіне раёна - увогуле, перавышаў свае службовыя паўнамоцтвы.

Аказваючы псіхалагічнае ўздзеянне на падначаленых яму па службе кіраўнікоў сельгасарганізацый, ён «вымусіў іх здзейсніць відавочна незаконныя дзеянні, якія выявіліся ў занясенні ў афіцыйныя дакументы загадзя ілжывых звестак, якія ўтрымліваюць завышаныя паказчыкі вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў у 2013 годзе».

Выконваючы незаконныя патрабаванні прадстаўніка ўлады, шэраг кіраўнікоў СВК раёна пры запаўненні справаздач аб ходзе сельскагаспадарчых работ, якія з'яўляюцца афіцыйнымі дакументамі, унеслі неадпаведныя рэчаіснасці (завышаныя) звесткі аб выніках сваёй дзейнасці ў дадзеных сферах.

Крымінальная справа накіраваная для арганізацыі папярэдняга расследавання ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках