7 траўня 2024, aўторак, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя знайшла выкрадальнікаў актывістаў Майдана

2

Галоўным следчым упраўленнем МУС Украіны затрыманыя выкрадальнікі Ігара Луцэнкі і Юрыя Вярбіцкага.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік ведамства Арсэн Авакаў.

Раней Генеральная пракуратура Украіны паведаміла пра тое, што ўстанавіла шэраг асоб, якія маюць дачыненне да выкрадання актывістаў Еўрамайдана Ігара Луцэнкі і Юрыя Вярбіцкага.

Па гэтай жа справе пазаўчора былі затрыманыя два высокапастаўленых чыноўніка МУС.

Нагадаем, львавяніна Юрыя Вярбіцкага выкралі з Александраўскай бальніцы разам з актывістам Ігарам Луцэнкам раніцай 21 студзеня. Луцэнка прывёз у бальніцу Вярбіцкага з траўмай вока.

Потым іх кудысьці павезлі, доўга трымалі ў нейкім гаражы і білі. Затым Луцэнку з пакетам на галаве вывезлі ў лес, паставілі на калені тварам да дрэва і пакінулі. Ён змог выбрацца, а Вярбіцкага знайшлі мёртвым у тым жа раёне праз некалькі дзён са шматлікімі слядамі катаванняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках