6 траўня 2024, панядзелак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец устанавіў рэкорд па кульках у паветры

Амерыканец устанавіў рэкорд па кульках у паветры

У Лас-Вегасе ўстаноўлены сусветны рэкорд па колькасці кулькоў наперад, зробленых у аэрадынамічнай трубе на працягу адной хвіліны.

Аўтарам дасягнення стаў Брэд Хес, які здзейсніў 53 перавароты за 60 секунд.

Па словах самога Хеса, ён трэніраваўся ў трубе каля дзесяці гадоў. Праводзіць час у аэрадынамічным збудаванні яму дазваляла тая акалічнасць, што ён з'яўляецца супрацоўнікам прадпрыемства, якое валодае трубой. Рэкардсмен адзначыў, што падчас трэніровак выконваў 200-300 кулькоў штодня. Ён прызнаўся, што гэта запатрабавала вялікай трываласці піша Lenta.ru.

Як падкрэсліў Хес, адчуванні, якія ўзнікаюць пры кручэнні ў паветры, падобныя з ап'яненнем: «Як быццам ты напіўся і спрабуеш ісці прама».

Рэкорд Хеса быў афіцыйна занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Жыхар Лас-Вегаса перасягнуў папярэдняе дасягненне на 16 кулькоў.

Згодна з Кнігай, найноўшы рэкорд колькасці кулькоў назад у паветры за хвіліну належыць жыхарцы Сінгапура Кіры По. Яна перакулілася ў трубе праз галаву 68 раз.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках