7 траўня 2024, aўторак, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт-матэрыялы стануць доказамі ў судзе

1
Інтэрнэт-матэрыялы стануць доказамі ў судзе

З 1 ліпеня матэрыялы, размешчаныя ў інтэрнэце, могуць быць выкарыстаныя як пісьмовыя доказы ў судзе.

Пачынаючы з 1 ліпеня 2014 года, натарыусы атрымліваюць права вывучаць пісьмовыя доказы, у тым ліку і размешчаныя ў сетцы інтэрнэт, і складаць адпаведныя пратаколы.

Такі дакумент можна будзе выкарыстоўваць у якасці доказу ў судзе пры разглядзе спраў аб парушэнні аўтарскіх правоў або аб размяшчэнні недакладнай інфармацыі.

Пра гэта нагадаў на прэс-канферэнцыі міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі. Норма прапісаная ў законе «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, у 2013 годзе драматург Андрэй Карэлін быў аштрафаваны на 7 мільёнаў рублёў за тое, што пакінуў на інтэрнэт-форуме негатыўны камэнтар пра міліцыю.

Супраць Карэліна быў пачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах «Абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў» і «Абраза». Пазней стала вядома, што Карэліна звольнілі з Новага тэатра пасля званка з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках