7 траўня 2024, aўторак, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі адмовіліся ліквідаваць «Беркут»

3
У Севастопалі адмовіліся ліквідаваць «Беркут»

Севастопальскі «Беркут» не падпарадкоўваецца загаду новага в.а. міністра МУС аб расфармаванні і застаецца ў складзе міліцыі горада.

Незаконны мэр Севастопаля Аляксей Чалы сёння заявіў, што горад не падпарадкоўваецца загаду №144 ад 25 лютага 2014 года «Аб ліквідацыі спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі «Беркут» новага выконваючага абавязкі міністра МУС Арсэна Авакава. Севастопальскі «Беркут» застаецца ў складзе гарадской міліцыі і будзе атрымліваць зарплату, піша «Севастопольская газета».

Акрамя таго, Чалы паведаміў, што «ўсе блокпасты на ўездзе ў горад працуюць, любых пасланцаў Кіева будуць прапускаць у Севастопаль толькі па ўзгадненні з выканкамам».

Нагадаем, сёння на мітынгу каля будынка крымскага парламента ў Сімферопалі пачаліся сутычкі.

Некалькі сотняў прарасейскіх актывістаў заблакавалі будынак Вярхоўнай Рады Крыма з патрабаваннем, каб на пазачарговай сесіі парламент заявіў пра адмову падпарадкоўвацца цэнтральнай уладзе. Таксама каля будынка праходзіць акцыя крымскіх татараў у падтрымку адзінства Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках