7 траўня 2024, aўторак, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальнага хочуць адправіць пад хатні арышт

1
Навальнага хочуць адправіць пад хатні арышт

Следчы камітэт Расеі папрасіў суд заключыць пад хатні арышт аднаго з лідараў апазіцыі Аляксея Навальнага.

Як заявілі ў СК, ён не раз парушаў падпіску аб нявыездзе, а таксама здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне і быў арыштаваны, піша РІА «Новости».

Зараз Аляксей Навальны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Яго арыштавалі на сем сутак за ўдзел у акцыі ў падтрымку фігурантаў «балотнай справы», якая адбылася 24 лютага.

Акрамя таго, Аляксей Навальны знаходзіцца пад следствам: яго абвінавачваюць у махлярстве пры заключэнні кантрактаў з расейскай «дачкой» кампаніі «Іў Рашэ». Па гэтай справе апазіцыянер знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках