7 траўня 2024, aўторак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар НАТА: Усе павінны паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны

2
Генеральны сакратар НАТА: Усе павінны паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны

Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што альянс гатовы падтрымаць дэмакратычныя рэформы ва Украіне.

Ён падкрэсліў, што будучыню краіны павінен вызначаць народ. Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў пра гэта перад пачаткам сустрэчы міністраў абароны краін-членаў гэтай арганізацыі ў Брусэлі ў сераду, 26 лютага, паведамляе Deutsche Welle.

Падзеі ва Украіне з'яўляюцца адной з надзённых тэм, якія будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Генеральны сакратар альянсу адзначыў, што Украіна з'яўляецца цесным і шматгадовым партнёрам НАТА. Ён выказаў задавальненне з нагоды таго, што гвалт у Кіеве быў спынены ў выніку перамоваў паміж палітычнымі сіламі. "Мы зыходзім з таго, што ўсе краіны павінны паважаць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. І гэта наш мэсэдж усім, каго гэта можа тычыцца", - заявіў Андэрс Фог Расмусэн.

Ён таксама падкрэсліў, што дыскусія адносна ўступлення Украіны ў НАТА на дадзены момант не з'яўляецца неадкладнай. Расмусэн нагадаў пра рашэнне саміту НАТА ў 2008 годзе аб тым, што Украіна можа стаць сябрам НАТА, калі таго пажадае і калі выканае неабходныя крытэры. "Я хачу падкрэсліць, што ўкраінскае насельніцтва павінна вырашаць, як павінна выглядаць будучыня іх краіны", - заявіў Расмусэн.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках