6 траўня 2024, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары «Аўтамайдану» і «Правага сектара» могуць увайсці ў Кабмін Украіны

4
Лідары «Аўтамайдану» і «Правага сектара» могуць увайсці ў Кабмін Украіны

Рада Майдана ўзгадніла шэраг кандыдатур у новы ўрад краіны.

Пра гэта паведаміў агентству «Інтэрфакс» адзін з удзельнікаў пасяджэння, якое праходзіць сёння ў будынку Вярхоўнай Рады. Паводле ягоных слоў, ужо ўзгоднены кандыдатуры на пасаду міністра культуры - заслужаны артыст Украіны Яўгена Нішчука, міністра эканомікі - заснавальніка Кіева-Магілянскай бізнэс-школы, прэзідэнта Кіеўскай школы эканомікі Паўла Шарамета, міністра моладзі і спорту - актывіста Аўтамайдану Дзмітрыя Булатава.

На пасаду сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ўзгодненая кандыдатура народнага дэпутата фракцыі Бацькаўшчына Андрэя Парубія, на пасады ягоных намеснікаў - кандыдатуры выканаўчага дырэктара Інстытута масавай інфармацыі Вікторыі Сюмар і лідара «Правага сектара» Дзмітрыя Яраша.

Крыніца таксама паведаміла, што ў пасяджэнні абвешчаны перапынак. Яна таксама не выключыла, што гэтыя кандыдатуры могуць быць яшчэ раз перагледжаныя.

Рада Майдана і народныя дэпутаты Украіны абмяркоўваюць кандыдатуры ў склад новага кіраўніцтва. Супольнае пасяджэнне рады Майдана і дэпутатаў Рады праходзіць у будынку парламента за зачыненымі дзвярыма. Прадстаўнікоў СМІ на пасяджэнне не пускаюць, піша «Корреспондент».

Напярэдадні дэпутат УДАРа Валерый Пацкан заяўляў, што ўрад з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці будзе прэзентаваны на Майдане ў сераду ўвечары.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках