6 траўня 2024, панядзелак, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары ствараюць атрады самаабароны (Відэа)

13

Удзельнікі акцыі пратэсту наважылі ствараць атрады самаабароны для абароны ад правакацый і гвалту.

Да гэтага заклікаў кіраўнік Меджліса Рафат Чубараў выступаючы ля сцен парламента, паведамляе «Украінская праўда».

Актывістаў заклікаюць аб'ядноўвацца з расейцамі, украінцамі і людзьмі іншых нацыянальнасцяў, каб не дапусціць правакацый і абараніць цэрквы, мячэці, сінагогі і ўсе важныя аб'екты. «Калі вернецеся дадому, ідзіце да сваіх суседзяў, расейцаў, украінцаў, людзей іншых нацыянальнасцей...Прасіце атрады самаабароны, разам ахоўвайце цэрквы і мячэці, разам глядзіце за могілкамі, разам ўладкоўвайце школы», - заклікаў Рафат Чубараў.

«Мы правялі мітынг днём. Мы разыходзімся па дамах. Сабыр на крымска-татарскай, цярпенне на расейскай, церпіння па-українські. Разыходзьцеся дадому, ідзіце, бярыцеся за рукі, разам абараняйце мячэці, цэрквы і сінагогі. Мы ўсім будзем казаць, што Крым перамог», - сказаў старшыня Меджліса крымска-татарскага народа, які з народным дэпутатам Украіны Андрэем Сенчанкам знаходзяцца на мітынгу пад сценамі Вярхоўнай Рады Крыма ў вельмі напружанай абстаноўцы.

Рафат Чубараў, разам з удзельнікамі шматтысячнай акцыі, скандавалі «Крым-Украіна!» і «Банду гэць!»

Нагадаем, у Сімферопалі сёння прайшлі мітынгі сепаратыстаў і прыхільнікаў адзінства Украіны. Крымскія татары ў сераду з раніцы занялі падыходы да Вярхоўнай Рады Крыма і патрабуюць захаваць рэспубліку ў складзе Украіны. Таксама побач з будынкам крымскага парламента праходзіць акцыя расейскіх нацыяналістаў. Яны патрабуюць далучэння паўвыспы да Расеі. Паміж двума мітынгамі адбываюцца бойкі, пацярпелі некалькі чалавек, міліцыя спрабуе спыніць сутычкі і падзяліць мітынгоўцаў.

Старшыня Вярхоўнага Савета АРК Уладзімір Канстанцінаў запэўніў, што ў крымскім парламенце не ставяць пытанне аб выхадзе Крыма са складу Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках