7 траўня 2024, aўторак, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч і Захарчанка абвешчаныя ў міжнародны вышук

5
Януковіч і Захарчанка абвешчаныя ў міжнародны вышук

Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і экс-кіраўнік МУС Віталь Захарчанка абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Пра гэта заявіў в.а. генпракурора Алег Махніцкі на брыфінгу ў чацвер у Кіеве, паведамляе «Інтэрфакс».

«Януковіч абвешчаны ў міжнародны вышук, гэтым займаецца асобная следча-аператыўная група», - сказаў ён.

В.а.генпракурора таксама сказаў, што ў міжнародны вышук аб'яўлены таксама і экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка.

У сваю чаргу першы намеснік генпракурора Украіны Мікалай Галомша заявіў, што Януковіч і Захарчанка могуць знаходзіцца ва Украіне.

«У нас ёсць інфармацыя, што яны яшчэ могуць знаходзіцца ва Украіне», - сказаў Галомша.

Паводле звестак генпракуратуры, Януковіч і Захарчанка абвінавачваюцца паводле арт.365 Крымінальнага кодэкса Украіны (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў - караецца папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў ці абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да 3 гадоў) і арт.115 КК Украіны (Наўмыснае забойства - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках