7 траўня 2024, aўторак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На офіс «Нафтагаза» здзейснены ўзброены напад

8
На офіс «Нафтагаза» здзейснены ўзброены напад

Невядомыя ўчынілі ўзброены напад на офіс кампаніі і выкралі дакументы.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.

Як гаворыцца ў паведамленні, у ноч з 24 на 25 лютага невядомыя асобы здзейснілі ўзброены напад на будынак НАК «Нафтагаз» Украіны, размешчаны па вуліцы Івана Гонты ў Кіеве.

«Былі выкрадзеныя сейфы з дакументамі кадравай службы кампаніі і архіўныя дакументы паводле асноўнай дзейнасці», - гаворыцца ў паведамленні.

Кампанія адзначае, што згодна з заканадаўствам Украіны працоўная кніжка з'яўляецца адзіным дакументам, які пацвярджае агульны працоўны стаж работніка. Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт Нацыянальнай акцыянернай кампаніі «Нафтагаз» Украіны звяртаюцца да ўсіх грамадзян з просьбай паведаміць ўсякую інфармацыю аб месцы знаходжання выкрадзеных дакументаў кампаніі.

«Просім з разуменнем паставіцца да нашага звароту, бо адсутнасць працоўных кніжак, а таксама архіўных дакументаў паўплывае на лёсы сотняў супрацоўнікаў кампаніі», - адзначае працоўны калектыў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках