6 траўня 2024, панядзелак, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніца кітайскага банка абсмяяла рабаўніка-недалугу

Супрацоўніца кітайскага банка пасмяялася са зламысніка, які паспрабаваў абрабаваць фінансавую ўстанову, пагражаючы ёй праз ахоўнае шкло.

Пра гэта паведамляе «Сіньхуа». У выніку інцыдэнту, які трапіў у аб'ектыў камеры назірання ў банку, ніхто не пацярпеў.

На відэа, запісаным ва ўстанове, відаць, як да касіра падыходзіць мужчына ў сіняй куртцы і прыкладвае да шкла нож для разбору мяса. У гэты час зламыснік размаўляў праз тэлефон. Жанчына, якая знаходзілася за стойкай па той бок шкла, не разгубілася, а наадварот, развесялілася, піша Lenta.ru.

Відавочна, засмяяцца яе прымусіла неабачлівасць рабаўніка-недалугі: ён прыйшоў на злачынства з нажом, які відавочна не змог бы ўжыць, паколькі шкло надзейна абараняе супрацоўнікаў банка ад такіх замахаў.

Праз некалькі хвілін мужчына быў затрыманы. Як мяркуецца, ён псіхічна нездаровы. Паводле факту здарэння распачатае расследаванне.

Фота: news.xinhuanet.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках