7 траўня 2024, aўторак, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі абаранілі парк Горкага

4
Менчукі абаранілі парк Горкага

У парку Горкага будуць спілаваныя толькі 3 дрэвы з 28 запланаваных.

Пра гэта паведаміў БелаПАН каардынатар кампаніі «Гарадскі ляснічы» Ігар Корзун паводле вынікаў грамадскага абмеркавання высечкі дрэў у парку, якое прайшло ў Менску 26 лютага.

Раней адміністрацыя Партызанскага раёна сталіцы прыняла пастанову аб высечцы ў парку 28 дрэў, патлумачыўшы гэта тым, што таполі, вербы і вязы, якія прастаялі ўжо чатыры дзесяткі гадоў, знаходзяцца ў аварыйным стане. Аварыйнымі названыя дуплаватыя дрэвы альбо тыя, на якіх колькасць сухіх галін перавышае 50%. У УП «Зелянбуд Партызанскага раёна» заяўляла, што такія дрэвы пры моцных парываў ветру небяспечныя для веласіпедыстаў і мінакоў.

«Вуснае абяцанне дырэктара УП «Гарадскія паркі Менскзелянбуда» гучала наступным чынам: 3 сакавіка высечаныя будуць толькі тры дрэвы, у дачыненні да якіх Інстытут эксперыментальнай батанікі зрабіў адназначную выснову, - сказаў Корзун.

Паводле ягоных слоў, экспэртная камісія Інстытута экспэрыментальнай батанікі НАНБ праверыла 16 дрэў і пастанавіла, што спілаваць трэба адную бярозу і дзве ліпы. «Дастаткова вялікая колькасць дрэў не было абследаваная з прычыны таго, што не ўсюды іх можна знайсці - яны знаходзяцца на тэрыторыі ўсяго парку, а не ў асобным месцы», - адзначыў Корзун.

Экспэрты абследавалі дрэвы, размешчаныя ўздоўж набярэжнай, а таксама яшчэ два вялікія дрэвы, якія растуць ля моста праз ручай. «Магчыма, камісія зробіць выснову аб патрэбе выдалення астатніх дрэў, але пакуль аўтарытэтнай высновы зроблена быць не можа», - сказаў ён.

Як растлумачыў Корзун, пастанова ў дачыненні да астатніх дрэў можна будзе прынятая ў перыяд іх вегетацыі - у траўні. «Толькі ў гэты час можна зрабіць правільную выснову, наколькі гэтыя дрэвы здаровыя і паўнавартасныя», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках