6 траўня 2024, панядзелак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме створаць музей помнікаў Леніну

43
У Крыме створаць музей помнікаў Леніну

Мясцовыя ўлады хочуць стварыць музей помнікаў Леніну пад адкрытым небам у паселішчы Леніна Ленінскага раёна на плошчы Леніна.

Пра гэта заявіў міністр курортаў і турызму АРК Аляксандр Ліеў на прэс-канферэнцыі ў Ялце, паведамляе Курортна-інфармацыйны цэнтр Крыму.

Са слоў міністра, сярод помнікаў Леніну, якія знаходзяцца на тэрыторыі Крыму, ёсць аўтарскія працы, таму будзе няправільна іх знішчыць. «Можна звезці ўсе помнікі ў адно такое сімвалічнае месца, і я ўпэўнены, што гэтае паселішча будзе карыстацца вялікай папулярнасцю ў турыстаў», - адзначыў Аляксандр Ліеў.

З 25 да 27 лютага ў Ялце праходзіць XXIII Міжнародны турыстычны кірмаш «Крым. Курорты. Турызм. 2014». Арганізатарам мерапрыемства выступае Крымскі цэнтр развіцця турызму. Мерапрыемства праводзіцца пры спрыянні Міністэрства курортаў і турызму АРК і Рэспубліканскага прадпрыемства «Крымскае курортна-турыстычнае агенцтва».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках