3 траўня 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы «рэгіянал» распавёў, як Януковіч мог уцячы з Украіны

1
Былы «рэгіянал» распавёў, як Януковіч мог уцячы з Украіны

Генерал міліцыі Мікалай Джыга лічыць, што экс-прэзідэнт Віктар Януковіч мог без праблем пакінуць тэрыторыю Украіны.

«Праз мяжу з Расеяй не праблема прайсці праз любое сяло і лясы - не вельмі яна ахоўваецца і працягласць яе вельмі вялікая. Можна было і праз марскія шляхі сысці ды, можа быць, і па паветраных - несанкцыянавана ўзляцелі і паляцелі», - сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці дазволіла новая ўлада схавацца вінаватым прымянення сілы да Майдана.

У той жа час, былы «рэгіянал» дадаў, што не варта чакаць вельмі хуткага прыцягнення да адказнасці вінаватых, піша Цензор.НЕТ.

«Мы ж прыйшлі да дэмакратычных пачаткаў, і не можам пагалоўна ўзяць і палову міністэрства пасадзіць у турму. Вядома, трэба абавязкова пакараць тых, хто аддаваў загады на збіццё, на прымяненне баявой зброі, а потым устанаўліваць непасрэдна тых выканаўцаў, хто вёў прыцэльны агонь па людзях. Але да пакарання павінен быць індывідуальны падыход. Ва ўсім, што адбывалася, вельмі шмат эпізодаў злачынстваў, а ўсіх пад адзін грабянец не асудзіш», - лічыць Джыга.

Нагадаем, у сераду выконваючы абавязкі генпракурора Алег Махніцкі заявіў, што Украіна абвясціла Віктара Януковіча і Віталя Захарчанку ў міжнародны вышук. Дзе знаходзіцца былы прэзідэнт - дакладна невядома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках