2 траўня 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрабязнасці штурму парламента Крыма

18

Захопнікі былі вельмі добра ўзброеныя.

Як паведаміла крыніца ў Парламенце Крыма, захоп адбыўся ў 04.20 раніцы. Узброеныя аўтаматычнай і іншай стралковай зброяй, каля 30 чалавек пачалі страляць па шыбах уваходных дзвярэй, такім чынам раптам змаглі ўварвацца ўнутр і абясшкодзіць ахову, якая там знаходзілася, перадае NEWSru.ua.

Паводле інфармацыі крыніцы, ніхто з праваахоўнікаў не пацярпеў. Разам з тым, як паведаміў журналістам адзін з відавочцаў падзей, удзельнік прарасейскага мітынгу, якія ўсю ноч знаходзіліся каля будынка Парламента, людзі, што заходзілі, былі ў поўнай баявой экіпіроўцы, без апазнавальных знакаў. Ён пацвердзіў словы крыніцы, пры гэтым удакладніўшы, што ўзброеныя людзі паклалі на зямлю ўдзельнікаў прарасейскай акцыі, уварваліся ў будынак, затым вывелі адтуль міліцыянтаў, а праз некалькі хвілін вывелі праз будынак дзяжурнага і сакратара, якія знаходзіліся ў прыёмнай старшыні Вярхоўнага савета Крыма.

Відавочца Леанід з Сімферопаля распавёў, што на пытанне удзельнікаў акцыі "Хто яны?" захопнікі адказалі, што яны рускія.

У той жа час, калі ім задалі пытанне пра тое, што рабіць далей удзельнікам мітынгу, адзін з тых, хто нападаў, адказаў: "Няхай збіраюць народ і выбіраюць сабе кіраўнікоў". Ён таксама ўдакладніў, што захопнікі былі вельмі добра ўзброеныя.

Нагадаем, будынак крымскага Парламента і Урад Крыма раніцай у чацвер захопленыя невядомымі ўзброенымі людзьмі, без апазнавальных знакаў. Як паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра крымскага парламента, невядомыя людзі ўварваліся ў будынак, знялі ахову і праніклі ўнутр. Над будынкамі вывешаныя сцягі Расеі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках