3 траўня 2024, Пятніца, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: УВ ачапілі ўрадавы квартал Сімферопаля

11
МУС Украіны: УВ ачапілі ўрадавы квартал Сімферопаля

Падраздзяленні ўнутраных войскаў і міліцыі Крыма паднятыя па трывозе.

Пра гэта паведаміў в.а. кіраўніка МУС Украіны Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» паведаміў, што пад раніцу ўзброены аўтаматычнай зброяй і кулямётамі атрад невядомых асобаў захапіў будынак ВР Крыма ў Сімферопалі.

«Па трывозе паднятыя войскі ўнутраных войскаў і ўвесь склад міліцыі. Для не дапушчэння кровапраліцця сярод грамадзянскага насельніцтва, уведзенае ачапленне вакол квартала, дзе размешчаная ВР Крыма. Прыняты яшчэ шэраг мер рэагавання па супрацьдзеянні развіццю экстрэмісцкіх дзеянняў, недапушчэнні развіцця сітуацыі ва ўзброенае сутыкненне ў цэнтры горада», - паведаміў в.а. міністра ўнутраных спраў.

В.а. кіраўніка МУС заклікаў не паддавацца на правакацыі.

«Правакатары на маршы. Час халоднай галавы, кансалідацыі здаровых сіл і дакладных дзеянняў», - піша Авакаў.

Нагадаем, будынак крымскага Парламента і Урад Крыма раніцай у чацвер захопленыя невядомымі ўзброенымі людзьмі, без апазнавальных знакаў. Як паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра крымскага парламента, невядомыя людзі ўварваліся ў будынак, знялі ахову і праніклі ўнутр. Над будынкамі вывешаныя сцягі Расеі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках