2 траўня 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя захопнікі ўрадавых будынкаў Крыма

24
Названыя захопнікі ўрадавых будынкаў Крыма

Будынкі парламента і ўрада Крыма кантралююць «прадстаўнікі самаабароны рускамоўнага насельніцтва Крыма».

Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на мясцовыя крыніцы. Аналагічную інфармацыю распаўсюдзіла і РІА Новости, спасылаючыся на свайго карэспандэнта.

Крыніцы таксама заявілі, што па ўсім паўвостраве фармуюцца атрады самаабароны з прадстаўнікоў рускамоўнага насельніцтва, якія накіроўваюцца ў Сімферопаль, піша Lenta.ru.

Часовы кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў, які заняў гэту пасаду пасля нядаўняй змены ўлады ў краіне, у сваю чаргу заявіў, што захопнікі будынкаў узброеныя аўтаматамі і кулямётамі. Паводле яго слоў, у сувязі з тым, што адбылося, па трывозе паднятыя сілы міліцыі і ўнутраных войскаў, перадае УНП. «Правакатары на маршы. Час халоднай галавы, кансалідацыі здаровых сіл і дакладных дзеянняў», - заявіў выконваючы абавязкі міністра.

Над будынкамі парламента і ўрада, па інфармацыі «Цэнтра журналісцкіх расследаванняў», паднятыя расейскія сцягі. Выданне паведамляла таксама некаторыя падрабязнасці таго, што адбылося: па яго дадзеных, пры захопе ўрадавага будынка людзі «скруцілі паставых міліцыянтаў і кінулі светлашумавую гранату».

Перад уваходам у парламент збудаваная барыкада (яна з'явілася напярэдадні вечарам). Сам будынак ачэплены міліцыяй.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках