3 траўня 2024, Пятніца, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нябесную сотню» ўвекавечаць ў выглядзе помніка

9

З'явіліся першыя эскізы помніка «Нябеснай сотні», які плануюць усталяваць у цэнтры Кіева.

Так, музыка Юрый Журавель паказаў загінулых удзельнікаў пратэсту на барыкадах. «Ёсць і яшчэ адзін праект - анёл, які смуткуе па ўсіх загінулых», - кажа Юрый.

А архітэктар з Днепрапятроўска Міла Садоўская адлюстравала стэлу з героямі ў выглядзе анёлаў са сцягамі і палкамі ў руках. «Я яшчэ дапрацую эскіз - мае героі будуць у касках», - кажа яна.

Конкурс на лепшы праект абяцаюць правесці ў КГГА, піша «Сегодня».

Нагадаем, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Украіны, падчас сутыкненняў у цэнтры Кіева загінулі каля сотні чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках