2 траўня 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флэш-моб у Львове: Крым, мы з вамі (Відэа)

3

Некалькі дзесяткаў маладых людзей у Львове каля гарадской Ратушы правялі акцыю ў падтрымку Крыма.

Як паведамляе «Радыё Свабода», яны расцягнулі ўкраінскі сцяг і скандавалі на ўкраінскай, рускай, крымскататарскай мовах «Народ-радзіма-Крым».

У руках маладыя людзі трымалі плакаты напісаныя на трох мовах. «Крымскія татары, крымчане, караімы, рускія, армяне, грэкі, усе, хто жыве на крымскай зямлі, падтрымліваем вас у вашых памкненнях захаваць свае нацыянальныя традыцыі і верым, што гэта стане магчымым у новай Украіне», - напісана на адным з іх.

«Мы хочам выказаць падтрымку крымчанам і сказаць, што для нас вельмі важная іх пазіцыя па абароне цэласнасці Украіны», - адзначыў актывіст Андрэй. Каля Вярхоўнай Рады Крыма сёння сабраліся два мітынгі: праціўнікаў сепаратызму і прыхільнікаў прарасейскіх сілаў, адбыліся сутыкненні.

Арганізатары такога флэш-мобу кажуць - так львавяне выказваюць адзінства з усходнімі і паўднёвымі абласцямі Украіны. Кажуць, гатовыя знаходзіць разуменне з землякамі на любой мове, і запэўніваюць - ніякага падзелу па моўнай прыкмеце ва Украіне няма і быць не можа.

Флэш-моб талерантнасці зладзілі львавяне, каб спыніць спекуляцыі на моўнай тэме. У прыватнасці, яны лічаць заўчаснай адмену моўнага закона Калеснічэнкі-Ківалава, якая падняла хвалю абурэння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках