3 траўня 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі парламента Крыма ўзарвалі шумавую гранату

13
Захопнікі парламента Крыма ўзарвалі шумавую гранату

Гранату ўзарвалі, калі ў будынак парламента спрабавалі ўвайсці журналісты.

У захопленым узброенымі людзьмі будынку парламента Крыма ўзарвалі шумавую гранату, калі туды спрабавалі ўвайсці за каментарамі журналісты ўкраінскіх, расейскіх, турэцкіх і іншых сусветных СМІ.

Пра гэта паведаміла журналістка аднаго з украінскіх тэлеканалаў.

«Заходзіла ў парламент група журналістаў. Захопнікі ўзарвалі гранату. Крыкнулі: Сыходзьце, будзем страляць! Унутры парламента ёсць, як мінімум, адзін снайпер», - распавяла журналістка агенцтву УНІАН.

У цэнтры Сімферопаля выстаўлена ачапленне. Маршруткі праз гэтую частку горада не пускаюць. На скрыжаванні вуліц Горкага і Пушкіна шмат міліцыі. Праз гучнагаварыцелі грамадзян просяць не выходзіць на вуліцу.

Будынак парламента і ўрада Крыма захапілі невядомыя. На будынках паднятыя сцягі Расеі.

Фота: «Крым. Комментарии»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках