2 траўня 2024, Чацвер, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Межыгор'і знайшлі новую порцыю сакрэтных дакументаў

Журналісты працягваюць вывучаць дакументы ў рэзідэнцыі Януковіча.

У эфіры Громадського ТВ з'явіўся рэпартаж з рэзідэнцыі былога прэзідэнта Украіны Межыгор'е, дзе журналісты працягваюць даследаваць дакументы, доступ да якіх вызваліўся пасля сыходу ад улады Віктара Януковіча.

Сярод фактаў, якія адкрылі для сябе журналісты, напрыклад, купля кампаніяй «Кіеў Універсал Сэрвіс» (ЖЭК Межыгор'я , як удакладняе Сяргей Лешчанка) аўтамабіля Mercedes, які пасля яна перадала ў бясплатнае карыстанне Дзяржаўнаму ўпраўленню справамі, якое абслугоўвае прэзідэнта. Як тлумачыць Сяргей Лешчанка, хутчэй за ўсё ездзіў на гэтым аўтамабілі Віктар Януковіч, піша thekievtimes.ua.

У рукі журналістаў трапілі дакументы, якія не паспелі знішчыць. У прыватнасці, калі раней паведамлялася аб патопленай дакументацыі за 2010 і 2011 год, то зараз у іх расследаванне патрапілі тэчкі за 2012, 2013 гады. Пасля даследавання тэчак, яны аператыўна загружаюцца на сайт нацыянальнага праекта YanukovychLeaks. Як каментуе журналістка Наталля Сядлецкая, атрыманымі дакументамі можна даказаць па меншай меры значную частку карупцыйнай сеткі прэзідэнта і людзей да яго набліжаных.

Журналіст Дзмітрый Гнап удакладняе, што ў Межыгор'і знайшлі дакументы, звязаныя з маніторынгам еўрапейскіх мэблевых выданняў. За іх агляд за год было заплачана 56 млн грн. Як сцвярджае журналіст, гэта тыповая схема «абнаяўкі» - перавод безнаяўных сродкаў у чорныя наяўныя.

У рукі журналістаў трапілі і шматлікія распіскі, у якіх гаворка ідзе пра невядомых інвестараў, якія перадалі дырэктару ТАА «Танталіт», якой належыць прэзідэнцкая рэзідэнцыя, Паўлу Літоўчанку розныя сумы наяўных грошай. У распісцы паказваюцца сумы ад 500 тысяч грн да 12 млн дал. Такіх распісак сотні, як і актаў па выкананні агляду прэсы.

Атрыманыя дадзеныя даюць магчымасць журналістам сцвярджаць, што праз бухгалтэрыю Межыгор'я за апошнія 5-7 гадоў, улічваючы, што дакументацыя вядзецца з 2007 года, прайшлі дзесяткі млрд дал. Да расследавання журналістаў на шосты дзень далучыліся супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках