Фотафакт: расейскія БТРы пад Сімферопалем
22- 27.02.2014, 11:27
- 4,076
У сяле Укромнае Сімферопальскага раёна Крыма былі заўважаныя сем бронетранспарцёраў.
Па дадзеных СМІ, яны выстаўленыя расейскай арміяй нібыта для аховы аб'ектаў Чарнаморскага флоту.
Таксама некалькі БТРаў Чарнаморскага флоту РФ заўважаныя ў раёне Чысценькага.
Фота публікуюць у свой акаўнтах карыстальнікі «Твітэру» і «Фэйсбука».
Нагадаем, у Сімферопалі невядомыя людзі ў камуфляжы і са зброяй захапілі парламент і ўрад Крыма. На будынках паднялі сцягі Расеі. У Сімферопалі абвясцілі выходны.