3 траўня 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя баевікі прапускаюць дэпутатаў у будынак Вярхоўнай Рады Крыма

4

У захоплены будынак ВР Крыма прапускаюць дэпутатаў.

Пра гэта «Цэнтру журналісцкіх расследаванняў» паведаміла крыніца ў парламенце.

«Яны прапусцілі дэпутатаў у сесійную залу для працы. Самі разумееце для чаго», - паведаміла крыніца, маючы на ўвазе, што дэпутаты могуць адкрыць сесію і прыняць нейкае рашэнне па статусе Крыма.

Нагадаем, што старшыня ВР Крыма да гэтага часу ніяк не выявіў сваё месцазнаходжанне і не заявіў аб сваёй пазіцыі пасля захопу будынкаў ВР і СМ Крыма. Па некаторай інфармацыі, яго сёння бачылі каля глаўка МУС, дзе знаходзіцца створаны пасля захопу адмінбудынкаў АРК штаб.

Цэнтр Сімферопаля ачэплены праваахоўнікамі. Пешаходаў не прапускаюць, транспарт не прапускаюць. Тралейбусы ад Цэнтральнага рынку ў бок плошчы Леніна таксама не ходзяць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках