27 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Перамяшчэнне ваенных РФ у Крыме будзе расцэнена як ваенная агрэсія

19
Турчынаў: Перамяшчэнне ваенных РФ у Крыме будзе расцэнена як ваенная агрэсія

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны папярэдзіў Расею.

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў заяўляе, што перамяшчэнне ваенных Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі па-за межамі, вызначанымі пагадненнем, будзе расцэньвацца Украінай як «ваенная агрэсія».

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта Турчынаў заявіў на пасяджэнні Вярхоўнай Рады Украіны.

«Я звяртаюся да ваенных кіраўнікоў расейскага Чарнаморскага флоту, які знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, з патрабаваннем - усе ваенныя павінны знаходзіцца ў межах тэрыторыі, якія вызначаныя падпісаным пагадненнем. Любыя перамяшчэнні ваенных, тым больш са зброяй, за межамі тэрыторыі, будуць ацэненыя намі як ваенная агрэсія», - заявіў ён.

Ён адзначыў, што Украіна звяртаецца да кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі з напамінам, што яна з'яўляецца гарантам тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках