26 красавiка 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адмянілі рэйсы да Чарнігава

У Менску адмянілі рэйсы да Чарнігава

Дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» прыпыніла рух аўтобусаў з Менска да Чарнігава.

Раней быў прыпынены рух аўтобусаў да Кіева.

«Радыё Свабода» паведамляе, што ў Беларусі яшчэ прадаюць квіткі на аўтобусы ва ўкраінскім кірунку.

«Да Кіева рэйсы на самой справе адмененыя. Застаўся толькі рэйс «Менск - Нікалаеў», які ідзе праз Кіеў. Гэты рэйс не штодзённы. Бліжэйшае адпраўленне - 1 сакавіка, пакуль ёсць квіткі. Аўтобусы, якія хадзілі да Кіева, але з 19 лютага даязджалі толькі да Чарнігава, таксама адмененыя. Затое да Чарнігава пакуль што можна дабрацца з Гомеля. Там некалькі раз на дзень ходзіць аўтобус. Квіткі таксама ў продажы ёсць», - паведамілі ў даведачнай службе «114».

Разам з тым, у даведачнай адзначылі, што ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне, магчыма, што аўтобусы могуць адмяніць перад адпраўкай.

«Магчымая сітуацыя, што людзі набудуць квіткі, а аўтобус здымуць, і ён не прыйдзе. Тады проста вяртаюць грошы. Прычына - сітуацыя ва Украіне», - заявілі ў даведачнай службе.

У той жа час цягнікі ва ўкраінскіх напрамках курсуюць у штатным рэжыме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках